[ 15:50 ]  Забіць міністра Ану Лінд злачынцу намовілі ”галасы”

СТАКГОЛЬМ. 25-гадовы Міхайла Міхайлавіч, які прызнаўся ў забойстве міністра замежных справаў Швэцыі Аны Лінд, заявіў, што забіць яе яго намовілі галасы, якія ён чуў у сваёй галаве, у тым ліку голас Ісуса Хрыста. Працэс над Міхайлавічам распачаўся сёньня ў Стакгольме. Яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне, або ізаляцыя ў шпіталі для псыхічна хворых.