[ 18:53 ]  Швэцыя: выстаўлена абвінавачаньне забойцу Анны Лінд

СТАКГОЛЬМ. Арыштаванаму ў справе аб забойстве 10 верасьня мінулага году міністра замежных справаў Швэцыі Анны Лінд выстаўлена сёньня афіцыйнае абвінавачаньне. Мінулым тыднем Міхайла Міхайлавіч – 25-гадовы швэд сэрбскага паходжаньня – прызнаўся ў учыненьні забойства. Судовы працэс, як чакаецца, пачнецца ў сераду. Міхайлавічу пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.