[ 07:35 ]  ААН і МЧК заклікалі дапамагчы пацярпелым у Іране

НЬЮ-ЁРК. ААН і Міжнародны Чырвоны Крыж зьвярнуліся з заклікам сабраць 73 мільёны даляраў на дапамогу пацярпелым ад землятрусу ў іранскім горадзе Бам. Гэтыя грошы на працягу найбліжэйшых трох месяцаў павінны быць выкарыстаныя на мэдычнае забесьпячэньне пацярпелых і адбудову інфраструктуры Баму. Учора – праз 13 дзён пасьля землятрусу – з-пад руінаў дому ў Баме быў вызвалены 57-гадовы мужчына. Ён знаходзіцца ў стане комы. Ахвярамі катастрафічнага землятрусу ў Баме сталі ня менш за 30 тысяч чалавек.