[ 07:24 ]  ААН: "Выбары ў Аўганістане могуць быць адкладзеныя"

КАБУЛ. Прэзыдэнцкія выбары ў Аўганістане, заплянаваныя на сёлетні чэрвень, могуць быць адкладзеныя. Пра гэта заявілі прадстаўнікі ААН, спасылаючыся на затрымкі ў працэсе рэгістрацыі выбарнікаў, выкліканыя небясьпечнай сытуацыяй у краіне. Напярэдадні праваабарончая арганізацыя “Human Rights Watch” адзначыла, што дзеяньні палявых камандзіраў і этнічная варажнеча могуць падарваць падрыхтову да выбараў. “Human Rights Watch” заклікала разьмясьціць міратворцаў на ўсёй тэрыторыі Аўганістану. На сёньняшні дзень міратворцы выконваюць місію толькі ў Кабуле.