[ 22:50 ]  Цэнтар Карнэгі: "Адміністрацыя ЗША перабольшвала пагрозу з боку Іраку"

ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі дасьледчы цэнтар Карнэгі заявіў, што адміністрацыя прэзыдэнта Буша сыстэматычна перабольшвала пагрозу з боку Іраку. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл скрытыкаваў справаздачу цэнтру й заявіў, што Багдад ня толькі распрацоўваў, але й выкарыстоўваў такую зброю супраць Ірану і ўласнага народу. Пазьней Белы дом зьняпраўдзіў паведамленьні пра тое, што Злучаныя Штаты паступова згортваюць пошукі ў Іраку зброі масавага зьнішчэньня. ЗША падкрэсьлілі, што ў Іраку застаецца спэцыяльная інспэкцыйная група, якая працягвае пошукі такой зброі. Дасюль ня выяўлена пацьверджаньняў таго, што рэжым Садама Хусэйна валодаў зброяй масавага зьнішчэньня.