[ 07:02 ]  Кітай: яшчэ адзін выпадак нетыповай пнэўманіі

ПЭКІН. Паводле паведамленьня агенцтва “Сіньхуа”, у Кітаі зафіксаваны другі за апошнія дні выпадак нетыповай пнэўманіі. З сымптомамі хваробы шпіталізавана дваццацігадовая афіцыянтка з гораду Гуанчжоў – адміністрацыйнага цэнтру правінцыі Гуандун. Адначасна паведамлена, што з бальніцы ўжо выпісаны пацыент, які цалкам паправіўся ад хваробы, выяўленай у яго ў сьнежні. У лістападзе 2002 году эпідэмія нетыповай пнэўманіі прывяла ў правінцыі Гуандун да сьмерці 58 чалавек.