[ 07:04 ]  Ірак: выяўлена масавая магіла ахвяраў рэжыму Хусэйна

БАГДАД. Амэрыканскія вайскоўцы ў Іраку выявілі яшчэ адну брацкую магілу, у якой, як мяркуецца, знаходзяцца целы сотняў шыітаў, забітых урадавымі войскамі ў ходзе здушэньня паўстаньня ў 1991 годзе. Паводле словаў прадстаўніка Пэнтагону, магіла знаходзіцца паблізу Багдаду.