[ 15:09 ]  У 2003 годзе ў сьвеце загінула 42 журналісты

Гэтая лічба падаецца ў справаздачы міжнароднай арганізацыі “Рэпарцёры бяз межаў”. Гэта самы высокі паказчык з 1995 году. Аўтары справаздачы занепакоеныя ўзмацненьнем ціску на мэдыі. Летась у сьвеце было арыштавана звыш 700 журналістаў, каля палутара тысячаў сталі ахвярамі нападаў, помсты за крытычныя матэрыялы. Паводле ацэнкі “Рэпарцёраў бяз межаў” летась найбольш неспрыяльнай для свабоды слова сытуацыя была ў Беларусі, Расеі, Украіне, Кубе, Іране, Пакістане і Бангладэш.