[ 06:14 ]  Дэлегацыі Кітаю і Расеі праводзяць перамовы ў справе ядзерных праграмаў Паўночнай Карэі

Масква. Дэлегацыі Кітаю і Расею абмяркуюць сёньня пытаньні зьвязаныя з падрыхтоўкай да другога раўнду 6-баковых перамоваў у справе ядзерных праграмаў Паўночнай Карэі. На чале кітайскай дэлегацыі стаіць Нінг Фукуі, а расейскую ўзначаліць намесьнік міністра замежных справаў Аляксандар Ласюкоў. Першы раўнд перамоваў з удзелам прадстаўнікоў Паўночнай і Паўдзённай Карэяў, а таксама ЗША, Расеі, Японіі і Кітаю, адбыўся летась у жніўні ў Пэкіне. Дата другога раўнду перамоваў пакуль не прызначаная. Яшчэ ў гэтым тыдні ў Паўночную Карэю маюць прыбыць дзьве неўрадавыя, амэрыканскія дэлегацыі, якія, магчыма, наведаюць ядзерны комплекс ў Ёнгбьён. Пхэнян патрабауе, каб ЗША гарантавалі Паўночнай Карэі бясьпеку ў замен за адмаўленьне ад ядзерных праграмаў, аднак Вашынгтон настойвае на тым, каб Паўночная Карэя сьпярша адмовілася ад ядзернай зброі. аДэлегацыі Кітаю і Расею абмяркуюць сёньня пытаньні зьвязаныя з падрыхтоўкай да другога раўнду 6-баковых перамоваў у справе ядзерных праграмаў Паўночнай Карэі. На чале кітайскай дэлегацыі стаіць Нінг Фукуі, а расейскую ўзначаліць намесьнік міністра замежных справаў Аляксандар Ласюкоў. Першы раўнд перамоваў з удзелам прадстаўнікоў Паўночнай і Паўдзённай Карэяў, а таксама ЗША, Расеі, Японіі і Кітаю, адбыўся летась у жніўні ў Пэкіне. Дата другога раўнду перамоваў пакуль не прызначаная. Яшчэ ў гэтым тыдні ў Паўночную Карэю маюць прыбыць дзьве неўрадавыя, амэрыканскія дэлегацыі, якія, магчыма, наведаюць ядзерны комплекс ў Ёнгбьён. Пхэнян патрабауе, каб ЗША гарантавалі Паўночнай Карэі бясьпеку ў замен за адмаўленьне ад ядзерных праграмаў, аднак Вашынгтон настойвае на тым, каб Паўночная Карэя сьпярша адмовілася ад ядзернай зброі.