[ 18:49 ]  Лідэры Індыі і Пакістану не сустрэнуцца сам-на-сам

НЬЮ ДЭЛІ. Прэм’ер-міністар Індыі Атал Ваджпаі сёньня заявіў, што ня будзе праводзіць двухбаковыя перамовы зь лідэрамі Пакістану падчас рэгіянальнага саміту краінаў паўднёвай Азіі, які на гэтыя выходныя пачынаецца ў Ісламабадзе. На гэтым саміце Ваджпаі сустрэнецца з прэзыдэнтам Пакістану Пэрвэзам Мушарафам ўпершыню з таго часу, як дзьве краіны амаль не пачалі вайну ў 2002 годзе. Аднак Ваджпаі заявіў, што перамовы сам-на-сам з Мушарафам адцягнулі б яго ад павесткі дня саміту. Напярэдадні саміту міністры замежных справаў Індыі, Пакістану, Нэпалу, Шры-Ланкі, Мальдзіваў, Банглядэшу і Бутану пагадзіліся стварыць зону вольнага гандлю.