[ 18:39 ]  Амэрыканскі зонд будзе шукаць жыцьцё на Марсе

ПАСАДЭНА (КАЛІФОРНІЯ) Амэрыканскі касьмічны карабель сёньня наблізіўся да Марсу, каб зрабіць спробу пасадзіць на гэтую плянэту дасьледчы зонд “Сьпірыт”, які мае шукаць на Марсе азнакі жыцьця. Касьмічны зонд памерам з дзіцячую каляску мае сесьці на Марс раніцай у нядзелю крыху на поўдзень ад экватару плянэты. Чарльз Элачы, кіраўнік лябараторыі Нацыянальнага касьмічнага агенцтва ЗША, папярэдзіў, што пасадка на Марс вельмі складаная. Паводле яго, раптоўны вецер ці камень з вострым краем можа пашкодзіць зонд і зруйнаваць місію. Сувязі з брытанскім зондам “Бігал-2”, які меўся сесьці на Марс 25 сьнежня, дагэтуль няма.