[ 23:10 ]  Усходняя Эўропа апярэджвае астатнія рэгіёны сьвету паводле тэмпаў пашырэньня СНІДу

ВЕНА. Паводле тэмпаў пашырэньня СНІДу Ўсходняя Эўропа апярэджвае ўсе астатнія рэгіёны сьвету, нават Афрыканскі кантынэнт, – пра гэта гаворыцца ў апублікаваным сёньня ў аўстрыйскай сталіцы супольным дакладзе Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя й ведамства ААН для барацьбы зь СНІДам. У дакладзе зазначана, што колькасьць ВІЧ-інфэкцыяваных і хворых на СНІД у краінах Усходняй Эўропы перавысіла мільён чалавек. Паводле зьвестак Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, сярод краінаў Усходняй Эўропы й былога СССР эпідэмія СНІДУ набольш хуткімі тэмпамі пашыраецца ў Азэрбайджане, Грузіі, Казахстане, Кіргізстане, Латвіі, Малдове, Польшчы, Расеі, Румыніі, Таджыкістане, Украіне ды Эстоніі.