[ 18:13 ]  У Іраку зьбілі амэрыканскі верталёт

БАГДАД. Амэрыканскі ваенны верталёт быў сёньня зьбіты каля ірацкага гораду Фалуджа – адзін салдат загінуў і адзін паранены. Тым часам паліцыя ў горадзе Кіркук паведаміла, што падчас сутычак з дэманстрантамі ўначы быў забіты адзін чалавек і адзін паранены. Жыхары Кіркуку некурдзкага паходжаньня пратэстуюць супраць кантролю курдаў над горадам. Амэрыканскія вайскоўцы сёньня паведамілі пра арышт іракца, якога падазраюць у перавозцы замежных наймітаў з Сырыі ў Ірак.