[ 16:18 ]  У Іраку затрымана 20 чалавек абвінавачаных ў атаках супраць кааліцыйных сілаў

БАГДАД: У выніку буйнамаштабнай аперацыі ў Іраку затрымана 20 чалавек абвінавачваных у атаках на кааліцыйныя сілы. Маёр амэрыканскай арміі Джослін Абэрле паведаміў, у часе аперацыі быў знойдзены вялікі склад зброі. Сёньня амэрыканскія вайскоўцы арыштавалі трох былых афіцэраў ірацкай арміі, якія падазраюцца ў атаках супраць кааліцыйных сілаў. Сёньня ў цэнтры Багдаду выбухнула бомба. У выніку-адзін іракец забіты, а другі-паранены. Мяркуецца, што бомба была падрыхтаваная супраць амэрыканскага канвою.