[ 15:42 ]  Індыя ахвяруе афганскай арміі 400 амбулянсаў і грузавікоў

Індыя перадала Афганскай Нацыянальнай Арміі ў якасьці падарунку першыя 40 з трохсот абяцаных амбулянсаў і лёгкіх грузавікоў. Амбасадар Індыі ў Кабулі Вівэк Катью паведаміў, што астатнія машыны будуць перададзеныя афганскай арміі ў бліжэйшыя месяцы. Індыйскія ўлады ахвяруюць Афганістану таксама тры пасажырскія самалёты, 200 аўтобусаў і 10 тысячаў тонай харчоў. Галоўнакамандуючы афганскай арміі генерал Бісмула Хан падзякаў Індыі за падарункі і выказаў спадзяваньне на яе далейшае супрацоўнітва з Афганістанам.