[ 14:52 ]  Патрыярх Аляксей ня хоча сустракацца з Папам Янам Паўлам І І

МАСКВА: Першагіерарх Рускай Праваслаўнай Царквы-Патрыярх Аляксей І І заявіў, што ён не жадае сустракацца з Папам Янам Паўлам І І, пакуль Ватыкан не адмовіцца ад празэлітызму ў Расеі і на пост-савецкай прасторы. Патрыярх у прыватнасьці папракнуў каталіцкіх ксяндзоў у тым, што яны хрысьцяць сіротаў ў каталіцкай веры . Аляксей сказаў, што ён гатовы выступіць перад тэлекамерамі разам з прадстаўнікамі Ватыкану толькі тады, калі Рымска-каталіцкая Царква прадпрыйме канкрэтныя крокі дзеля паляпшэньня адносінаў з РПЦ.