[ 18:22 ]  Лібія гатовая супрацоўнічаць з МАГАТЭ

ТРЫПАЛІ “Лібія гатовая супрацоўнічаць з міжнароднымі ядзернымі інспэктарамі” – заявіў сёньня дырэктар міжнароднага агенства атамнай энэргіі Махамед Эль-Барадэй. Перад адлётам з Трыпалі Эль-Барадэй адзначыў, што Лібія падпіслала патакол, у якім пагадзілася дазволіць раптоўныя інспэкцыі агенства на ўсе свае аб’екты. “Мы будзем павінны прыняць сумесны плян супрацоўніцтва з Лібіяй для неўтралізацыі любой дзейнасьці, праграмаў, дакумэнтаў, якія маюць дачыненьне да стварэньня ядзернай зброі” – сказаў Эль-Барадэй. У пачатку сьнежня Лібія заявіла, што дабраахвотна адмаўляецца ад стварэньня зброі масавага зьнішчэньня і запрасіла адмыслоўцаў МАГАТЭ дасьследаваць яе аб’екты.