[ 19:26 ]  Іранскі міністар: ахвяраў землятрусу каля 70 тысяч

ТЭГЕРАН. Міністар аховы здароўя Ірану паведаміў, што землятрусам у горадзе Бам былі забітыя і параненыя каля 70 тысячаў чалавек. Міністар Ахмад Пэзэшкян сказаў, што Іран ня мае патрэбы ў замежных ратавальніках, але вельмі патрэбныя лекі і мэдычнае абсталяваньне для параненых. Ён дадаў, што каля 4 тысячаў пацярпелых перавезеныя ў іншыя іранскія гарады, дзе ім аказваюць мэдычную дапамогу. Міжнародная супольнасць ладзіць дапамогу ахвярам землятрусу ў Іране. Сёньня ў раён землятрусу прыбылі два расейскія самалёты з пошукавымі сабакамі, дактарамі і абсталяваньнем. Заўтра чакаецца ўкраінскі самалёт з ратавальнай камандай і мабільным шпіталем. Сёньня гуманітарную дапамогу таксама паабяцалі Туркмэністан, Армэнія і Азэрбайджан.