[ 18:36 ]  ЗША губляюць рынкі ялавічыны

ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты згубілі 90 працэнтаў свайго экспарту ялавічыны за гэты тыдзень, пасьля таго як было абвешчана аб выпадку гэтак званага “каровінага шаленства” ў ЗША. Амаль 30 краінаў увялі забарону на імпарт амэрыканскай ялавічыны. Калі забароны захаваюцца, за наступны год ЗША могуць згубіць 6 мільярдаў даляраў.