[ 06:39 ]  Ірак: абстрэл адміністрацыйных аб'ектаў

БАГДАД. Прынамсі тры ракеты выбухнулі ўчора ўвечары на тэрыторыі часовай амэрыканска-брытанскай адміністрацыі ў ірацкай сталіцы. Пры гэтым ніхто не пацярпеў. Пад ракетны й мінамётны абстрэл трапілі ўчора таксама пасольствы Ірану, Турцыі, а таксама два багдадзкія гатэлі, у якіх жывуць замежнікі. Будынкі нязначна былі пашкоджаныя. Па меркаваных базах узброеных групаў паўстанцаў, якія працягваюць напады на войскі кааліцыі, у чацьвер наносіліся артылерыйскія й авіяцыйныя ўдары.