[ 21:20 ]  3 чалавекі загінулі ў тэракце ў Ізраілі

ТЭЛЬ-АВІЎ У Ізраіле ўчынены чарговы тэрарыстычны акт – прынамсі тры чалавекі загінулі і ня менш 15 параненыя ў выніку выбуху бомбы. Тэракт, які ажыцьцявіў тэрарыст-самагубца, адбыўся сёньня ўвечары, на аўтобусным прыпынку. Адказнасьць узяў на сабе Народны фронт вызваленьня Палестыны. У адказ улады Ізраіля блякавалі палестынскія тэрыторыі. Сёньня ж у сэктары Газа ударам ракеты з ізраільскага верталёту была зьнішчаная машына, у якой ехаў адзін з кіраўнікоў экстрэмісцкай групоўкі “Іслямскі джыхад” Мухлід Хамід. Разам зь ім забітыя яшчэ 4 чалавекі