[ 17:54 ]  Суд над забойцамі Джынджыча

БЯЛГРАД У Бялградскім судзе сёньня аднавіўся працэс над абвінавачанымі ў забройстве сёлета ў сакавіку прэм’ер-міністра Сэрбіі Зорана Джынджыча. Пракуроры заявілі, што падазраваныя – крымінальнікі, а таксама вайскоўцы элітных злучэньняў – заплянавалі забойства Джынджыча з мэтай зрынуць сэрбскі празаходні ўрад і прывесьці да ўлады прыхільнікаў Мілошавіча. Адвакат Звездана Ёванавіча, чалавека, які, паводле абвінавачваньня, застрэліў Джынджыча, заявіў, што на ягоную думку, суд адхіліць усе хадайніцтвы абароны. У абвінаваўчым заключэньні ўзгаданыя ўсяго 36 чалавек, якія абвінавачваюцца таксама ў выкраданьнях, змове, тэрарызьме і забойстве.