[ 06:57 ]  Сэрбія: працэс у справе аб забойстве Зорана Джынджыча

БЯЛГРАД. У сталіцы Сэрбіі сёньня пачынаецца працэс у справе аб забойстве ў сёлетнім сакавіку сэрбскага прэм’ер-міністра Зорана Джынджыча. Перад судом стануць звыш дваццаці абвінавачаных. Сярод іх намесьнік камандзіра падразьдзяленьня “чырвоныя барэты” Зьвездан Яванавіч, які, паводле зьвестак сьледзтва, быў выканаўцам злачынства. Яшчэ 15 падазраваных у дачыненьні да забойства Джынджыча знаходзяцца цяпер у вышуку – у ходзе працэсу іх будуць судзіць завочна. Чакаецца, што суд працягнецца ня менш за год.