КІЕЎ. Украінскі ваенны верталёт разьбіўся сёньня на паўночным усходзе краіны, каля гораду Азарычы. Усе тры сябры экіпажу загінулі. Гэты інцыдэнт – апошні ў сэрыі аварыяў, якія напаткалі за апошнія гады украінскае войска, якому не стае грошай на мадэрнізацыю. У мінулым ліпені самалёт-вынішчальнік упаў у натоўп людзей у заходняй Ўкраіне, забіўшы 77 чалавек.