[ 18:40 ]  Р.Маерс: Прыхільнікі Хусэйна павінныя зразумець, што прайгралі

Багдад “Пасьля арышту скінутага ірацкага дыктатара ягоныя прыхільнікі павінныя зразумець, што прайгралі” – заявіў сёньня кіраўнік камітэту начальнікаў штабоў узброеных сілаў ЗША Рычард Маерс. Зараз ён наведвае ірацкую сталіцу. Генерал Маерс заявіў, што ў праціўнікаў сілаў кааліцыі ёсьць магчымасьць спыніць супраціў. Мінулай ноччу ў Іраку адбыліся некалькі нападаў на амэрыканскіх вайскоўцаў. У горадзе Самарра на поўначы краіны ў баі было забіта 15 баевікоў. У гарадох Эль-Фалуджа і Рамадзі ў перастрэлках загінуў іракец, 5 мясцовых жыхароў і адзін амэрыканскі салдат былі апараненыя. Яшчэ тры амэрыканскія салдаты былі параненыя ў Такрыце.