[ 20:09 ]  Дагестан: дзевяць расейскіх памежнікаў забітыя ў баі з аддзелам узброеных чачэнцаў

МАХАЧАКАЛА. Паводле словаў прадстаўніка Міністэрства ўнутраных справаў Расеі ў Дагестане, вайскоўцам не ўдалося затрымаць групы ўзброеных чачэнцаў, якая сёньня ўначы пранікла ў дагестынскае паселішча Шауры. У ходзе бою з маджахедамі загінулі дзевяць і былі параненыя дзесяць расейскіх памежнікаў. Блізка 9-ай гадзіны раніцы, узяўшы ў закладнікі чатырох мясцовых жыхароў, група паўстанцаў выправілася ў кірунку чачэнскага адрэзка расейска-грузінскай граніцы.