[ 17:25 ]  Магчымы замах на прэзыдэнта Пакістану

ІСЛАМАБАД У паўночным пакістанскім горадзе Равалпіндзі адбыўся выбух бомбы. Як паведамляецца літаральна за хвіліну да здарэньня каля мейсца выбуху праехаў картэж прэзыдэнта Пакістану Пэрвэза Мушшарафа. Ад выбуху ніхто не пацярпеў. Зараз высьвятляецца, ці было гэта замахам на жыцьцё кіраўніка дзяржавы.