[ 14:45 ]  У ІРАКУ АРЫШТАВАНЫ САДАМ ХУСЭЙН

БАГДАД Мінулай ноччу ў Іраку быў арыштаваны былы прэзыдэнт краіны Садам Хусэйн. Ён быў затрыманы каля гораду Тыкрыт. Апэрацыя адбылася без ужываньня зброі. Затрыманьне Хусэйна афіцыйна падцьвердзілі сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Багдадзе кіраўнік амэрыканскай адміністрацыі ў Іраку Пол Брэмэр і камандуючы амэрыканскімі войскамі ў рэггіёне генерал Рыкарда Санчэс. Была паказаная відэастужка на якой Садам Хусэйн , які атрасьціў бараду , праходзіць мэдычны агляд. Паведамляецца, што стан ягонага здароў’я задавальняючы. Арышт Садама Хусэйна віталі лідэры Велікабрытаніі, Францыі і Нямеччыны. Тоні Блэр заявіў, што арышт паклаў канец перасьцярогам наконт вяртаньня Хусэйна да ўлады. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак мяркуе, што арышт Хусэйна дазволіць іракцам самім вырашаць свой лёс у сувэрэным Іраку. Канцлер Нямеччыны Шродар павіншаваў прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша з арыштам былога ірацкага дыктатара.