[ 23:32 ]  Мік Джагер атрымаў рыцарскі тытул

ЛЁНДАН. Саліст гурту “Rolling Stones” Мік Джагер стаў сэрам Джагерам. У пятніцу ў Букінгемскім палацы прынц Чарлз уганараваў музыканта рыцарскім званьнем. Доўгія гады Джагер быў вядомы як рэзкі крытык брытанскага істэблішмэнту. Цяпер ён глядзіць на брытанскія ўлады крыху іначай. “Я ня думаю, - сказаў Мік Джагер, - што істэблішмэнт, якім мы ведалі яго, дагэтуль існуе”. Раней рыцарскі тытул атрымалі брытанскія поп-зоркі Элтан Джон і Пол Макартні.