[ 06:57 ]  Выкрадальнікі турыстаў у Іране патрабуюць 5 млн. эўра

ТЭГЕРАН. У Іране выкрадальнікі трох замежных турыстаў патрабуюць выкупу – пяць мільёнаў эўра. Ірляндзец і два немцы былі выкрадзеныя мінулым тыднем у паўднёвай правінцыі Сістан-Бэлуджыстан. Паводле мясцовых уладаў, выкрадальнікі – гандляры наркотыкамі, якія спрабу-юць акупіць свае страты. Паліцыя канфіскавала ў гэтым рэгіёне за апошнія 8 месяцаў 40 тонаў наркотыкаў. Міністар замежных справаў Ірану Харазі заявіў, што ўлады краіны зробяць ўсё магчымае для вызваленьня закладнікаў.