[ 01:10 ]  Францыя: арыштаваны лідэр басконскіх сэпаратыстаў

ПАРЫЖ. У Францыі арыштаваны Горка Палясіяс Альдэ, якога ўлады гэтай краіны лічаць лідэрам узброенай басконскай сэпаратысцкай групоўкі ЭТА. Палясіяса вінавацяць у арганізаваньні сэрыі выбухаў у гішпанскіх гарадох і ў забойстве прадстаўніка гарадзкой адміністрацыі. Разам з Палясіясам затрыманыя яшчэ тры падазраваныя ў дачыненьні да ЭТА.