БЭРЛІН: Лідэры Нямеччыны і Італіі заявілі, што яны не адмовяцца ад сваёй канцэпцыі будучай эўрапэйскай Канстытуцыі, кшталт якой будзе абмяркоўвацца на наступным тыдні. Пасьля перамоваў з прэм’ерам Італіі Бэрлюсконім у Бэрліне, канцлер ФРГ Шрэдэр паведаміў, што абедзьве краіны настойваюць на тым, каб рашэньні ў павялічаным Эўразьвязе прыймаліся простай большасьцю краінаў-сябраў, у якіх жыве як мінімум 60% насельніцтва Эўразьвязу. Супраць такой сыстэмы выступаюць меншыя краіны, якія хочуць, каб заставалася ў сіле нікейская сыстэма, выгадная для меншых краінаў. Шрэдэр лічыць, што дзеля большай эфэктыўнасьці працы, Эўракамісія якая налічвае 20 камісараў, павінна быць зьменшаная.