[ 07:49 ]  Лідэры шэрагу дзяржаваў асудзілі ўчорашні тэракт у Расеі

НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан асудзіў учорашні тэрарыстычны акт у Стаўрапольскім краі Расеі, у выніку якога загінулі 42 чалавекі й 168 былі параненыя. З асуджэньнем тэракту й спачуваньнямі выступілі лідэры Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Італіі, Францыі, адміністрацыя ЗША, а таксама ўлады шэрагу іншых краін. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін назваў выбух у электрычцы паблізу Есентукоў спробаю дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне напярэдадні парлямэнцкіх выбараў. Паводле інфармацыі ФСБ Расіі, выбух быў арганізаваны чатырма тэрарыстамі – трыма жанчынамі й мужчынам. Прадстаўнікі Аслана Масхадава заявілі пра непрычыннасьць сілаў чачэнскага супраціву да выбуху ў цягніку.