[ 07:10 ]  Зафіксаваны найніжэйшы курс даляра ў дачыненьні да эўра

На ўсясьветных біржах у пятніцу быў зафіксаваны найніжэйшы курс даляра ЗША ў дачыненьні да эўра – 1 даляр 22 цэнты за 1 эўра. За гэты год курс эўра дачынна даляра вырас больш як на 15 працэнтаў. Спэцылісты мяркуюць, што спаданьне курсу даляра зьвязанае з боязьзю магчымага рэзкага росту гандлёвага й бюджэтнага дэфіцыту ЗША, а таксама з абвастрэньнем сытуацыі ў Іраку. Урад ЗША заявіў тым часам, што падтрымлівае курс на памацненьне нацыянальнай грашовай адзінкі.