ПАРЫЖ. На паўднёвым усходзе Францыі ў горадзе Баёна арыштаваны адзін зь лідэраў арганізацыі басконскіх сэпаратыстаў ЭТА Івон Фэрнандэс Ірадзі. Год назад Ірадзі ўцёк з-пад арышту. ЭТА мае за мэту стварэньне на поўначы Гішпаніі й паўднёвым захадзе Францыі незалежнай басконскай дзяржавы. ЗША й Эўразьвяз залічылі ЭТА ў сьпіс тэрарыстычных арганізацыяў. За 45 гадоў ахвярамі басконскіх сэпаратыстаў сталі каля 850 чалавек.