ВЕНА. Эўрапейскі цэнтар назіраньняў за расізмам і ксэнафобіяй апублікаваў у Інтэрнэце даклад пра памацненьне антысэміцкіх настрояў у Эўропе. Згодна з вынікамі праведзенага Эўразьвязам апытаньня грамадзкай думкі, 59 працэнтаў эўрапейцаў лічаць Ізраіль за найбольшую пагрозу міру ў сьвеце.