ЛЁНДАН. Брытанскі актор Дэвід Гэмінгс, выканаўца галоўнай ролі ў культавым фільме 1960-х гадоў “Фотапавелічэньне”, раптоўна памёр ад сардэчнага прыступу на 63 годзе жыцьця. Сьмерць наступіла ў часе здымак новага фільму ў Румыніі. Гэмінгс стаў усясьветна вядомым пасьля выкананьня ролі моднага фатографа ў карціне Антаніёні. Праз два гады ён зьняўся разам з Джэйн Фондай у стужцы Рожэ Вадзіма “Барбарэла”. Апошняя ягоная праца ў кіно - карціна “Ліга выдатных джэнтэльмэнаў”.