ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сёньня падпісаў загад адносна скасаваньня імпартных мытаў на сталь. Гэтыя мыты былі ўведзеныя амэрыканскімі ўладамі два гады таму ў мэтах абароны прамысловасьці ад замежнай канкурэнцыі.
Усясьветная арганізацыя гандлю назвала гэтыя захады незаконнымі. Эўразьвяз і Японія заявілі Вашынгтону пра магчымасьць гандлёвай вайны, якая можа прывесьці ЗША да шматмільярдных стратаў.