[ 08:09 ]  ЗША гатовыя гарантаваць бясьпеку Грузіі

ТБІЛІСІ. ЗША гатовыя гарантаваць вонкавую й унутраную бясьпеку Грузіі, – пра гэта ў грузінскай сталіцы пасьля перамоваў з амэрыканскай дэлегацыяй заявіў адзін з асноўных прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Грузіі Міхаіл Саакашвілі. Паводле словаў кіраўніцы амэрыканскай дэлегацыі намесьніцы дзяржсакратара ЗША Лін Паска, Злучаныя Штаты пастараюцца ўсебакова дапамагчы Грузіі, аднак Белы дом ня мае намеру падтрымліваць канкрэтныя палітычныя сілы ў гэтай краіне. Учора а 10-ай вечара ў Тбілісі ля будынку дзяржаўнай тэлевізіі адбыўся моцны выбух. Пры гэтым ніхто не пацярпеў. Грузінскія ўлады заявілі, што распачалі расьсьледаваньне здарэньня.