БАКУ. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд прыбывае сёньня з аднадзённым візытам у сталіцу Азэрбайджану. Рамсфэлд абмяркуе з прэзыдэнтам Ільхамам Аліевым і міністрам абароны Сафарам Абіевым праблемы двухбаковага вайсковага супрацоўніцтва, а таксама ўдзелу Азэрбайджану ў вайсковай кааліцыі ў Іраку. Цяпер каля 150 азэрбайджанскіх салдатаў знаходзяцца зь міратворчай місіяй у Іраку.