[ 19:41 ]  Камітэт ААН у справах правоў чалавека крытыкуе Славаччыну

БРАЦІСЛАВА. Камітэт ААН у справах правоў чалавека абвінаваціў Славаччыну ў недастатковай ахове правоў жанчын і ромаў. “Славаччына мусіць прыняць адпаведнае заканадаўства, каб змагацца з хатнім гвалтам” - адзначаецца ў заяве Камітэту, які настойвае на стварэньні ў Славаччыне крызысных цэнтраў, дзе ахвяры гвалту маглі б атрымаць першапачатковую дапамогу. Камітэт таксама заклікае славацкі ўрад прыняць меры што да аховы жанчын, якія сталі ахвярамі гандляроў людзьмі. Славаччына таксама мусіць змагацца з расавай дыскрымінацыяй ромаў , у тым ліку, і дыскрымінацыяй дзяцей у школах – адзначае камітэт ААН. Паводле словаў міністра замежных справаў Славаччыны Эдуарда Кукана, справаздача Камітэту носіць палітычны характар, а Браціслава павінна адрэагаваць на яе да жніўня будучага году.