[ 16:02 ]  У Кішынёве прайшла шматтысячная апазыцыйная дэманстрацыя

Кішынёў У сталіцы Малдовы сёньня прайшла шматтысячная маніфэстацыя з патрабаваньнем адстаўкі кіраўніцтва краіны. Паведамляецца, што ў дэманстрацыі ўдзельнічалі некалькі дзесяткаў тысячаў чалавек. Яна была арганізаваныя камітэтам у абарону незалежнасьці Канстытуцыі, які быў ствараны на мінулым тыдні апазыцыйнымі правымі і цэнтрысцкімі партыямі. Дэманстранты таксама патрабавалі вывесьці з рэгіёну расейскія войскі і адмовіцца ад пляну ўрэгуляваньня прыднястроўскай праблемы, які прапанаваны Расеяй.