ТБІЛІСІ. Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Грузіі Ніно Бурджанадзэ выказала прэтэнзіі да расейскіх уладаў у сувязі з правядзеньнем у Маскве сэрыі сустрэч зь лідэрамі Аджарыі, Абхазіі й Паўднёвай Асэтыі. “У Расеі была б аналягічная рэакцыя, калі б у Тбілісі былі запрошаныя кіраўнікі аўтаномных суб’ектаў Расеі”, – заявіла Бурджанадзэ.
Міністар абароны Грузіі Давід Тэўсадзэ аб’явіў сёньня пра поўную падначаленасьць грузінскага войска часовым уладам краіны.
Тым часам лейбарысцкая партыя Грузіі паведаміла пра намер байкатаваць заплянаваныя на 4 студзеня прэзыдэнцкія выбары. Сёньня ўначы ў сядзібе лейбарысцкай партыі ў Тбілісі адбыўся выбух. Ніхто не пацярпеў.