[ 19:57 ]  Ізраіль гатовы на тэрытарыяльныя саступкі

ТЭЛЬ-АВІЎ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон прапанаваў дэмантаваць габрайскія паселішчы ў сэктары Газа ў абмен на далучэньне да Ізраілю часткі тэрыторыяў на Заходнім беразе Ярдану. Як падаюць ізраільскія мэдыі, гаворка ідзе пра землі, на якіх разьмешчаныя два вялікія паселішчы, дзе пражывае звыш 50 тысяч ізраільцаў. Учора Шарон заявіў пра гатовасьць Ізраілю пайсьці на тэрытарыяльныя саступкі палестынцам у імя ўрэгуляваньня блізкаўсходняга канфлікту.