[ 15:57 ]  Фатографы, што здымалі на месцы гібелі прынцэсы Дыяны, апраўданыя

ПАРЫЖ. Суд францускай сталіцы зьняў сёньня абвінавачаньні з трох францускіх фатографаў, якія ў 1997 годзе рабілі здымкі на месцы аўтамабільнай катастрофы, у якой загінулі брытанская прынцэса Дыяна й яе сябра Додзі Аль-Фаед. Фатографы Крыстыян Марцінэс, Фабрыс Шасэры й Жак Лянжэві сталі перад судом пасьля пазову, пададзенага бацькам Додзі Аль-Фаеда Махамэдам Аль-Фаедам. Паводле пастановы суду, фатографы не парушылі францускіх законаў, якія абараняюць правы асобы.