[ 22:11 ]  Гэльсынская Камісія Кангрэсу ЗША абараняе беларускія недзяржаўныя арганізацыі

Вашынгтон. Камісія Кангрэсу ЗША ў справах АБСЭ (вядомая таксама як Гэльсынская Камісыя) выступіла з заявай адносна наступу ў Беларусі на актывістаў недзяржаўных арганізацыяў – па выніках наведваньня членаў камісыі Менску і Горадні ў кастрычніку. Члены Камісіі сустрэліся з прадстаўнікамі шырокага спэктру палітычных сілаў і грамадзскіх арганізацыяў, у тым ліку з дэпутатамі, лідарамі незалежных прафсаюзаў, жонкамі зьніклых. У заяве камісіі адзначаецца націск адміністрацыі Лукашэнкі на грамадзянскую супольнасьць у апошнія некалькі месяцаў. Гэльсынская Камісія створаная у 1976 годзе ў складзе дзевяці сэнатараў, дзевяці кангрэсмэнаў і прадстаўнікоў Дзярждэпартаманту, міністэрстваў абароны і гандлю.