[ 07:05 ]  170 ахвяраў пажару ў Маскве знаходзяцца ў шпіталях

МАСКВА. У маскоўскіх шпіталях застаецца 170 чалавек, якія пацярпелі ў выніку пажару ў інтэрнаце ўніверсітэта дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы. Паводле медыкаў, стан здароўя 10 зь іх ацэньваецца як надзвычай цяжкі. У выніку пажару ў інтэрнаце універсітэту загінулі 36 студэнтаў з краінаў Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі. Паводле амбасады КНР у Маскве, месцазнаходжаньне 13 кітайскіх студэнтаў, якія навучаліся ў гэтым універсітэце, невядомае. Асноўныя вэрсіі сьледства – замыканьне ў электраправодцы, неасьцярожнае абыходжаньне з агнём і падпал.