[ 19:49 ]  Індыя павітала рашэньне Пакістану спыніць агонь

ДЭЛІ. Індыя павітала ўчорашняе рашэньне Пакістану спыніць у аднабаковым парадку агонь на дэмаркацыйнай лініі паміж пакістанскай і індыйскай часткамі Кашміру. Прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Індыі заявіў, што Дэлі мае намер пазытыўна адрэагаваць на захады Ісламабаду. Пры гэтым ён чарговым разам падкрэсьліў канечную патрэбу змаганьня з ісламістамі, якія праводзяць вылазкі ў індыйскі Кашмір з пакістанскай тэрыторыі. Дэлі вінаваціць Ісламабад у падтрымцы кашмірскіх сэпаратыстаў.