[ 21:46 ]  Перамовы Іванова з Абашыдзэ

Тбілісі Прэзыдэнт Грузыі Эдуард Шэварнадзэ сёньня сышоў у адстаўку. Ён заявіў: (Шэварнадзэ: ) Зараз я зразумеў, што ў цяперашніх абставінах справа не абышлася б без крыві, калі б заўтра я мусіў ужыць свае паўнамоцтвы, якія я маю. Я ніколі не зраджваў майму народу і зараз я вырашыў, што прэзыдэнту лепей сысьці ў адстаўку і спыніць усё гэта. заявіў Эдуард Шэварнадзэ ў прамове , у якой абвесьціў пра адстаўку. На пытаньне журналістаў, куды ён накіруецца з рэзыдэнцыі, Шэварнадзэ адказаў: Я застаюся ў Грузыі, я іду дадому, буду пісаць мэмуары”. Афіцыйны прадстаўнік ураду Нямеччыны заявіў, што калі Эдуард Шэварнадзэ за’хоча прыехаць у Нямеччыну, яму будзе аказаная гасьцінасьць – не ў апошнюю чаргу з ўлікам яго ўнёску ў аб’яднаньне Нямеччыны. Апазыцыйныя лідэры Грузыі назвалі рашэньне Шэварнадзэ пра адстаўку “мужным і беспрэцэдэнтным крокам”. Міхаіл Саакашвілі заявіў, што навая ўлада гарантуе бясьпеку былому прэзыдэнту і ягонай сямьі. Расейская агэжнцыя РІА-Новості паведаміла, што Шэварнадзэ накіраваўся ў аэрапорт і выляцеў на самалёце Як-40. На гэтым самалёце нельга рабіць вялікія пералеты. Інфармацыя Ріа-Новості ня мае падцьвяржэньні з іншых краініцаў, апазыцыйны лідэр Міхаіл Саакашвілі заявіў, што паводле яго зьвестак Шэварнадзэ застаецца ў Грузыі. Саакашвілі паведаміў, што праз 45 дзён у Грузыі адбудуцца новыя парляманцкія выбары, цяперашні канфлікт паміж ўладаю і апазыцыяй , які прывеў да адстаўкі Шэварнадзэ, разгарэўся пасьля парляманцкіх выбараў 2 лістападу. Апазыцыя палічыла, што вынікі галасаваньня былі сфальсыфікаваныя ўладамі. Рашэньне аб адстаўцы прэзыдэнт Грузыі прыняў пасьля перамоваў з лідэрамі апазыцыі Саакашвілі і Жваніяй, што адбыліся ў прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі і былі наладжаныя міністрам замежных справаў Расеі Ігарам Івановым. Пасьля заявы Шэварнадзэ Іваноў сказаў, што выканаў сваю ролю пасярэдніка і што зараз лёс Грузыі будуць вырашаць яе палітычныя лідэры. Яшчэ ўчора адзін з лідэраў апазыцыі, сьпікэр парляманту мінулага скліканьня Ніно Бурджанадзэ заявіла, што часова бярэ на сябе паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Гэта адбылося пасьля таго, як прыхільнікі апазывцыі сілаю занялі будынак парляманту. Сёньня Міхаіл Саакашвілі падцьвердзіў, што да выбараў Бурджанадзэ будзе выконваць абавязкі прэзыдэнта, але яе паўнамоцтвы будуць абмежаваныя. Учора Шэварнадзэ абвесьціў пра ўвядзеньне надзвычайнага становішча, але так і ня ўвёў яго да сваёй адстаўкі. Аднак надзвычайнае становішча было абвешчанае ў Аджарыі – аўтаномнай рэспубліцы Грузыі. Сёньня лідэр Аджарыі Аслан Абашыдзэ, які падтрымліваў Шэварнадзэ заявіў, што нязгодны з вызначэньнем апошніх падзеяў у Грузыі, як “аксамітнай рэвалюцыі”. У сталіцу Аджарыі Батумі прыбыў з Тбілісі кіраўнік расейскага МЗС Ігар Іваноў, які зараз вядзе перамова з Асланам Абашыдзэ. Паводле агэнцыі Інтэрфакс Іваноў пераконвае аджарскага лідэра пачаць перамовы з лідэрамі грузынскай апазыцыі, каб не дапусьціць распаду грузынскай дзяржавы.