[ 16:24 ]  Ізраіль плянуе правесьці дэмаркацыю мяжы з палестынцамі

Ерусалім Ізраільскія мэдыі паведамляюць, што прэмьер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон разглядае магчымасьць аднабаковага правядзеньня мяжы з палестынскай аўтаноміяй, калі мірныя перамовы сканчацца няўдачай. Мяркуецца, што на заходнім беразе Ярдану мяжа пройдзе ўздоўж муру, які Ізраіль будуе для абароны ад нападаў тэрарыстаў. У гэтым выпадку Ізраіль захавае за сабою некаторыя палестынскія тэрыторыі, адначасна яму давядзецца дэмантаваць некаторыя габрэйскія паселішчы па той бок муру. Паведамляецца, што ізраільскія ваена-паветраныя сілы вядуць аэрафатаграфаваньне , неабходнае для размежаваньня.